Дзякуючы ўзнікненню і даступнасці мастацтва – фатаграфіі амаль кожная сям'я захоўвае дакументы нашай агульнай гісторыі. Мы можам убачыць як жылі продкі, якім момантам надавалі асаблівае значэнне, якімі рытуаламі акружылі сваё жыццё. На жаль, з цягам часу, пігмент фотаздымка непазбежна выліньвае і блякне, папера разбураецца. Увогуле, беларускай архіўнай фатаграфіі засталося мала, хутка абіраючы папулярнасць на Захадзе яна амаль не развівалася ў Беларусі, з-за нізкай плацежаздольнасці насельніцтва, адсутнасці фотастудый і гэтак далей. Шмат страчана падчас войнаў, да знішчана падчас рэпрэсій.
У кожнага і кожнай з нас ёсць часткі пазла мінулага – візуальнай гісторыі Беларусі. Ініцыятыва VEHA была створана ў 2017 годзе, каб натхніць на захаванне аматарскай фатаграфіі і сямейных фотаархіваў – захаваць гісторыю штодзённасці.
Мы спыняем увагу на цыклічнай асаблівасці фатаграфавання, праз аналіз розных сямейных архіваў, так вызначаем тэму – збіраем калекцыю. Прыняць удзел у стварэнні гэтага сацыяльнага архіва можа кожны! I збіраем мы толькі адсканаваныя фотаздымкі – арыгіналы захоўваюцца ў вашай сям'і. Далей, апісваем кожны здымак, каталагізуем, праводзім рэтуш і публікуем у нашым онлайн архіве.
Галоўнай асаблівасцю фатаграфіі з'яўляецца магчымасць тыражавання. Вы можаце знайсці ў архіве VEHA фатаграфіі сваякоў – хоць гэтыя фота даслалі нам іншыя людзі ці музеі. Калі гэта так – напішыце нам, мы падзелімся з кантактамі адпраўнікоў і калі трэба даладзім апісанне.
VEHA – жывы архіў, у стварэнні прынялі ўдзел 657 чалавек, 5 калекцыянераў, 4 незалежных ініцыятывы і 18 дзяржаўных музеяў. У нашым архіве больш за 1300 фотаздымка ў трох калекцыях. Гэты здымкі ўдзельнічаюць у выставах, даследаваннях, становяцца кнігамі. Мастацкая праца з выявамі і тэмамі з'яўляецца нашай асноўнай задачай.
Мы незалежная, незарэгістраваная, ініцыятыва. Мы не атрымліваем пастаянных датацыі і фінансавання. Робім гэта, таму што верым, што наша праца нешта больш за просты абмен фатаграфіямі, гэта сумесная творчая практыка, якая здольная аб'яднаць нас у сумесным імкненні знайсці адказы на няпростыя пытанні аб агульным вопыце мінулага. Мы заўсёды адкрыты да прапаноў, пішыце на archive.veha@gmail.com
10.02 – 16.04.2022
10.02 – 16.04.2022
Удзел у калектыўнай выставе "UPCOMING . Belarusian female artists . Dialog between the generations"
Галерэя KVOST (Берлін, Германія)
29.08.2021
29.08.2021
Фестываль SPRAVA
Праекцыя фота архіва "Дзявочы вечар" падчас канцэрта. Музей беларускага народнага мастацтва (Раўбічы, Беларусь)
13.05.2021
13.05.2021
Прэзентацыя кніг "Дзявочы вечар" і "Апошні фотаздымак"
online Удзельніцы: куратарка праекту Леся Пчолка, аўтаркі артыкулаў Ася Вальковіч, Дзіяна Пінчук і рэдактарка кніг – Лідзія Міхеева
13.09 – Дыскусія: Фотаархіў як інструмент культуры памяці 25.09 – Паспяховае завяршэнне краўдфандынгавай кампаніі 02.11 – Адбылася прэзентацыя кнігі "Найлепшы бок"
23.12.2017
23.12.2017
Майстар клас "Калядная зорка"
У супрацоўніцтве з 6В Мастацкая Майстэрня (Беларусь, Мінск). Выкладчыца – Ганна Бундзелева
06.09 — 06.10.2017
06.09 — 06.10.2017
Выстава "НАЙЛЕПШЫ БОК"
У рамках міжнароднага фестывалю МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ Ў МІНСКУ – 2017. Прастора «Сталоўка XYZ» Беларусь, Мінск. Куратарка выставы – Ганна Бундзелева. Куратарка праекту – Леся Пчолка
15.09.2017 – Прэзентацыя ініцыятывы VEHA 06.10.2017 – Экскурсія па выставе. Тэматычная фотасесія, на фоне тканых дываноў
Адзнакі
Прэмія МФМ 2017 II месца «Выстава / фотапраект года» «За ўнікальнасць падачы гісторыі асобных сем'яў, узнаўленне сямейных архіваў», – Алеся Белявец.
Шорт-ліст RADA Awards, 2018 Праект «Найлепшы бок» намінаваны ў катэгорыі «Моладзевая ініцыятыва / праект у сферы захавання культуры»
Шорт-ліст прэміі Міхала Анемпадыстава, 2018 На прэмію за найлепшую кніжную вокладку намінавалася больш за 60 кніг. Кніга «Найлепшы бок» абрала ў дзясятку вокладак для шорт-ліста
Прэмія МФМ 2018 III месца «Публікацыя года» «Архіўныя фотаздымкі з розных куткоў Беларусі дэманструюць багацце і разнастайнасць беларускай культуры». – Наталля Халанская
БЕЛАРУСКІЯ ЭТНАГРАФІЧНЫЯ І ГІСТАРЫЧНЫЯ МУЗЕІ ЯКІЯ ДАСЛАЛІ ФОТАЗДЫМКІ З СВАІХ КАЛЕКЦЫЙ ДЛЯ АРХІВА VEHA