Асаблівасці функцыянавання
дзяржаўных архіваў


Врублевский Вадим

Кандидат исторических наук, сотрудник Национального исторического архива Беларуси, руководитель образовательного проекта «Школа Практической генеалогии», модератор интернет-портала www.radawod.by
1/14
Дзяржаўная архіўная служба Рэспублікі Беларусь


Дзяржаўны архіў

Cістэма архіўных органаў і устаноў, якія арганізуюць працэс фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь, яго захаванне, выкарыстанне і кантроль за вядзеннем справаводства



Дзяржаўная архіўная установа, якая ажыццяўляе прыём і пастаяннае захаванне архіўных дакументаў у інтарэсах карыстальнікаў


Сайт дзяржаўных архіваў: archives.gov.by
Кантакты іншых архіваў суседніх краін змешчаны на сайце:
radawod.by

Архівы падзяляюцца на
Рэспубліканскія, абласныя, занальныя, гарадскія, архівы дзяржаўных аб'яднанняў, органаў ЗАГС і КДБ
Рэспубліканскія архівы
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь;
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі;
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (г. Гродна);
Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск);
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва;
Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі;
Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі;
Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы.
Дакументы вышэйшых органаў савецкай дзяржавы і Рэспублікі Беларусь, органаў Кампартыі, прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, устаноў кудьтуры і здравааховы, партызанскіх фарміраванняў і падпольных камітэтаў.
Храналагічны перыяд: 1917 – ц.ч.


Генеалагічныя дакументы:
1) матэрыялы гаспадарчага перапісу 01.01.1925 і перапісу насельніцтва 1926;
2) матэрыялы партыйных чыстак членаў партыі і камсамола, кіраўнікоў і членаў дзяржаўных устаноў, прафсаюзных і грамадскіх арганізацый.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
(г. Мінск, прашпект Незалежнасці, 116)
http://narb.by
Нацыянальныя гістарычныя архівы Беларусі (НГАБ у Мінск і Гродна)

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55
https://niab.by

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, г. Гродна, вул. Гаспадарчая, 21 https://niab.grodno.by
Генеалагічныя дакументы НГАБ
Матэрыялы царкоўнага ўліку (метрычныя кнігі, спавядальныя і кліравыя ведамасці, перадшлюбныя вобыскі, сінодзікі і царкоўныя летапісы);
Матэрыялы адміністрацыйна-паліцэйскага ўліку (рэвізскія сказкі і рэкруцкія спісы, пасямейныя і прызыўныя спісы);
Матэрыялы прызнання і зацвярджэння шляхецкіх родаў у дваранстве Расійскай імперыі;
Матэрыялы гаспадарчага апісання (інвентары, матэрыялы адмены прыгоннага права і гаспадарчых перапісаў пачатку 20 ст.);
Матэрыялы судовага справаводства;
Матэрыялы перасяленчага характару;
Дакументы для замежных грамадзян, выдадзеныя на час пражывання.
Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў


Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва


Беларускі дзяржаўны архіў
навукова-тэхнічнай дакументацыі



Адрас:г. Дзяржынск, вул. Фаміных, 1
Храналагічны перыяд: ХІХ ст. – ц.ч.



Адрас: г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4 (будынак касцёла бернардзінцаў, помнік барока XVII ст.)
Храналагічны перыяд: 1812 – ц.ч.


Храналагічны перыяд: 1748 – ц.ч.
НДУ рэспубліканскага значэння
Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі
(вул. Ф. Скарыны, 51, корпус 2, офіс 409)


Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
(г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55)
Абласныя архівы
Дзяржаўныя архівы Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай вобласці, грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей (з 1917 г. па сённяшні час):

Дакументы рэвалюцыйных камітэтаў;
Дакументы прамысловых прадпрыемстваў;
Дакументы устаноў сельскай і лясной гаспадаркі;
Дакументы судоў і пракуратуры;
Дакументы па пытаннях асветы, культуры, здравааховы і спорта;
Дакументы мясцовых органаў нямецкай акупацыйнай улады за 1941-1944 гг.;
Дакументы асабістага паходжання;
Дакументы партыйных і камсамольскіх органаў і арганізацый;
Дакументы прафсаюзных арганізацый;
Дакументы прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці, якія ўзніклі ў 80-я гг. ХХ ст.;


Абласныя архівы
Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (з 1919 г. па сённяшні час):

Дакументы па адпаведных напрамках за 1919-1939 гг. (Варшаўскае, Валынскае, Кялецкае, Кракаўскае, Львоўскае, Люблінскае ваяводствы;

Беластоцкае і Віленскае ваяводствы за 1919-1939 гг., тэрыторыя Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцей; Палескае і Навагрудскае ваяводствы за 1919-1939 гг., тэрыторыя Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей);

Дакументы па адпаведных напрамках за 1939 г. па сённяшні час (перыяд савецкай улады).

Дакументы абласных архіваў з генеалагічнай інфармацыяй
Гаспадарчыя кнігі (пасямейны спіс са звесткамі аб нацыянальнасці, адукацыі, звесткі аб датах пабудовы хаты і гаспадарчых будынкаў);

Матэрыялы партыйнага ўліку (у т.л. асабістыя справы партыйных);
Спісы падаткаплацельшчыкаў;
Спісы ваеннаабавязанных;
Матэрыялы куплі-продажу;
Спісы членаў сельсаветаў.
Занальныя архівы
Занальныя архівы Брэсцкай вобласці: Баранавічы, Кобрын, Пінск.

Занальныя архівы Віцебскай вобласці: Глубокае, Орша, Полацк.

Занальныя архівы Гомельскай вобласці: Жлобін, Мазыр, Рэчыца.

Занальныя архівы Гродзенскай вобласці: Ліда, Навагрудак.

Занальныя архівы Мінскай вобласці: Барысаў, Маладзечна, Слуцк.

Занальныя архівы Магілёўскай вобласці: Бабруйск, Крычаў.

Бясплатныя паслугі дзяржаўных архіваў
1) Выкананне запытаў сацыяльна-прававога характару.
2) Выкананне тэматычных запытаў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага упраўлення і самакіравання, звязаных з іх службовай дзейнасцю.
3) Арганізацыя працы карыстальнікаў у чытальным залі архіва з прадастаўленнем архіўных дакументаў або іх копій і наяўных архіўных даведнікаў.
Платныя паслугі дзяржаўных архіваў
1) Выкананне прац і аказанне паслуг па забеспячэнні захаванасці дакументаў НАФ;
2) Правядзенне навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў;
3) Дэпазітарнае захаванне дакументаў;
4) Распрацоўка праектаў лакальных нарматыўных прававых актаў у сферы архіўнай справы і справаводства;
5) Кансультаванне прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, грамадзян Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, па пытаннях архіўнай справы і справаводства;
6) Выкананне тэматычных, біяграфічных, генеалагічных запытаў, запытаў сацыяльна-прававога характару, якія тычацца маёмасных і спадчынных правоў, за выключэннем запытаў, паступаючых ад органаў, рэгіструючых акты грамадзянскага стану;
7) Пераклад дакументаў з замежных моваў;
8) Капіраванне дакументаў;
9) Падбор, сістэматызацыя дакументаў для выкарыстання ў радыё- і тэлеперадачах, напісанні твораў навукі, літаратуры і мастацтва, кансультаванне па ім (паслугі па выкарыстанні кінафонафотадакументаў);
10) Падрыхтоўка па замовах карыстальнікаў выстаў дакументаў, правядзенне, лекцый, урокаў, экскурсій па архівах).
Шляхі працы з дзяржаўнымі архівамі
1) праца пасрэдніка ў чытальным зале дзяржархіва;
2) самастойная праца ў чытальным зале дзяржархіва;
3) праца супрацоўнікаў дзяржархіва над запытам.
Формы прадастаўлення інфармацыі карыстальнікам Нацыянальнага архіўнага фонда
Архіўная даведка – інфармацыйнае паведамленне, якое ўключае звесткі, патрэбныя аўтару афіцыйнага зварота ў архіўную установу.

Архіўная выпіска – вольная перадача тэкста дакумента, якая адносіцца да пэўнага пытання, факта ці асобы. Афіцыяльна завяраецца архівам

Архіўная копія – даслоўная перадача разнастайнымі сродкамі (машынапіс, фота, электраграфія) усяго тэкста дакумента.