2018 – 2021
ДЗЯВОЧЫ ВЕЧАР
+ Апошні фотаздымак
гісторыя праекта
У калекцыях «Дзявочы вечар» і «Апошні фотаздымак» сабраны першыя сюжэты ў беларускай фатаграфіі «вяселле і пахаванне». Гэта два сакральных маманта ў паўсядзённым жыцці нашых продкаў. Яны лічылі найважнейшымі вехамі жыцця пераходы: нараджэнне, вяселле, смерць. З-за высокага кошту фатаграфіі ў пачатку ХХ стагоддзя і высокай смяротнасці дзяцей – нараджэнне рэдка дакументавалася. А вось набыццё сацыяльнага статусу – вяселле, станавілася падзеяй якая аб'ядноўвала сямʼі. Фатаграфія служыла – візуальным доказам ажыццяўлення абраду пераходу. А смерць фінальнай кропкай, падставай агульнага збору сямʼі і рашэннем падзелу маёмасці. Фатаграфія зʼяўляецца практычнай мэтай, доказам падзеі і дакументам памяці.

У праектах «Дзявочы вечар» і «Апошні фотаздымак» сабрана рэтраспектыва 100 гадоў нашай візуальнай гісторыі – каб разглядаць кардынальную змену ў адносінах да гэтых падзей і інтэрпрэтацыю сюжэтаў. У выставах, імпрэзах і будучых кнігах – мы прапускаем уяўленне пра традыцыі продкаў праз крытычную прызму сучаснасці, гаворым пра стан жанчыны ў грамадстве, сацыяльны статус і табуіраванасць тэмы смерці.

Гэтымі праектамі мы не робім высноў, наша асноўная праца – гэта збор і захаванне ўнікальнага візуальнага матэрыялу з сямейных фотаархіваў і каталагізацыя. Дадатковае апісанне – толькі наша асабістае стаўленне да выбраных тэм. Мы спадзяемся што сабраная намі калекцыя, якая складаецца з больш за 1100 фотаздымкаў з розных архіваў, будзе спрыяць развіццю гістарычных, этнаграфічных, культурных і антрапалагічных даследаванняў у напрамку візуальнай гісторыі Беларусі.
Выстава ў рамках фестывалю МФМ
6.09 – 6.10.2018