У нашых хатніх калекцыях пераважная частка фотаздымкаў – пазітывы і негатывы – датуюцца 20м стагоддзем. Каб ведаць, як ахоўваць старыя фатаграфіі, патрэбны асноўныя веды пра найбольш папулярныя фотатэхнікі.
ЧОРНА-БЕЛЫЯ АДБIТКI
Моцныя. Звычайна акрамя частатковага высерабрэння яны не самазнішчаюцца. Серабро ў рэакцыі з кіслародам дае эфект высерабрэння. Гэты натуральны спосаб старэння, ня трэба спрабаваць пачысціць такія здымкі хатнімі спосабамі – гэта характэрныя рысы старой фатаграфіі.
КАЛЯРОВЫЯ АДБIТКI
Маюць кароткі век, асабліва ў хатніх умовах. Размешчаныя ў фотаальбомах, часта пад плёнкай яны знішчаюцца. Калі каляровыя фатаграфіі пачынаюць мяняць ці губляць колер варта іх адсканаваць і ў прафесійнай фоталабараторыі ці зрабіць лічбавы адбітак.
НЕГАТЫВЫ
У хатніх калекцыях можна знайсці шкляныя негатывы і негатывы на плёнках са штучнага матэрыялу (нітрацэлюлоза, ацэтылюлоза, поліэстэр).
Шкляныя негатывы выкарыстоўваліся з другой паловы 19га стагоддзя да прыкладна другой паловы 20га стагоддзя. Падчас захоўвання такога віду негатываў важна, каб кожная пласціна была запакаваная ў асобны кавалак паперы, найлепш безкіслотнай. Шкляныя негатывы павінны быць перастаўленыя вертыкальна (у малой групе, да 10 штук, іх можна пакласці гарызантальна).
Нітрацэлюлозныя негатывы/нітра выкарыстоўваліся ад пачатку 20га стагоддзя да прыкладна 1950-1955 гадоў. Калі ў вас ёсць даваенныя негатывы, то хутчэй за ўсё яны адносяцца да віду нітра. Гэты від негатыва пасля некалькіх дзясяткаў гадоў раскладаецца. Негатывы, якія ўжо пачалі распадацца, трэба аддзяліць ад іншых, паколькі яны выдзяляюць таксічныя газы.
Ацэтылцэлюлозныя негатывы/ацэтат – пачалі ўжывацца яшчэ ў 30х гадах 20га стагоддзя, але выкарыстоўвацца ў вялікіх маштабах сталі прыкладна з 1950 года. Ацэтылцэлюлозныя негатывы надзейныя, але з цягам часу таксама самазнішчацца. Калі праглядаючы негатывы будзе адчувальны пах воцату, то гэта азначае, што працэс дэградацыі негатываў ужо пачаўся. У такім выпадку неабходна хутка адсканаваць негатыў, запакаваць яго ў паперу і ізаляваць ад іншых негатываў.