VEHA
Кніга сямейнай гісторыі
Якую варта мець кожнаму беларусу
Архіўная фатаграфія важная частка нашай гістарычнай памяці. На жаль, у Беларусі яе засталося вельмі мала. Значная частка здымкаў знікае падчас войнаў і рэпрэсій. Тое што засталося сёння руйнуецца з-за натуральных прычын старэння цягам часу.

Знікае і вусная гісторыя (кантэкст) створаных фотаздымкаў. Калі сёння не задакументаваць гэтую інфармацыю, то крыніцы гістарычных і культурных сведчанняў штодзённасці будуць страчаныя назаўсёды, а архіўныя фотаздымкі сям'і ператворацца ў набор нямых малюнкаў.
Стварэнне кнігі пад заказ
Такая кніга – свайго роду «фатаграфія» сем'і якая будзе станавіцца ўсё больш каштоўнай для вашай сямʼі з кожным годам. Там будуць сабраны архіўныя фотаздымкі і гісторыі ўсіх членаў сямʼі, расказаныя імі самімі. Каб кніга напоўнілася гісторыямі мы праводзім асаблівым чынам выбудаваныя інтэрвʼю – акцэнт у іх робіцца не столькі на біяграфічныя дэталі, колькі на сямейныя адносіны, успаміны, важныя думкі, якімі б вы і вашы родныя хацелі падзяліцца з нашчадкамі.

Адзін з разваротаў кнігі – гэта вялікая сямейнае генеалагічнае дрэва. На адным дрэве не толькі прамыя продкі, а ўся ваша вялікая сям'я з усімі роднаснымі сувязямі. Для такога дрэва мы створым зразумелую структуру і ясны сучасны дызайн.

Як ствараецца кніга сямейнай гісторыі ?
- мы разбіраем, аблічбоўваем і сістэматызуем фатаграфіі з сямейнага фотаархіва;
- пакуем арыгіналы для архіўнага захоўвання;
- праводзім інтэрв'ю з усімі членамі сямʼі, асабістая або пісьмовае, з мэтай стварэння жыццяпісаў пра кожнага члена сямʼі і складання тэкставай часткі кнігі;
- робім сямейныя фотасесіі і партрэтныя здымкі;
- складаем зразумелая генеалагічнае дрэва;
- афармляем сабраны матэрыял і друкуем кнігу.

Кошт – ад 800 BYN (залежыць ад абʼёму дрэва, колькасці выездаў для інтэрвʼю, абʼёму і фармату кнігі і інш.)
Падарункавыя сертыфікаты
Імянныя сертыфікаты на стварэнне «Кнігі Сям'і»

- сканаванне да 200 фотаздымкаў з архіву;
- інтэрвʼю – подпіс фотаздымкаў;
- індывідуальны дызайн кнігі;
- памер кнігі 20х20, дызайнерская папера.

Кошт
– 700 BYN
Актываваць сертыфікат можна на працягу 2020 года.












Каб набыць сертыфікат – напішыце нам на info@veha.by
Замовіўшы стварэнне кнігі ў нас, вы падтрымліваеце існаванне ініцыятывы VEHA дапамагаючы нам працаваць над новымі мастацкімі праектамі.
Выкарыстанне фотаздымкаў або перадрук матэрыялаў VEHA.by магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

© 2019 VEHA
Выкарыстанне фотаздымкаў або перадрук матэрыялаў VEHA.by магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Выкарыстанне фотаздымкаў або перадрук матэрыялаў VEHA.by магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.


МіНСК, БЕЛАРУСЬ


+375 29 60 60 321
info@veha.by