Майстар клас
Калядная зорка
Арганізатары: культурніцкая ініцыятыва VEHA
і мастацкая майстэрня 6B
Калядоўшчыкі і дэкаратары, козы, мядзведзі і нашыя любімыя ўсе! У снежні 2018 года, мы сабраліся ў майстэрні 6В, каб зрабіць самы вялікі зімовы цуд – беларускую Калядную Зорку, па традыцыйных матывах. Мы абавязкова паўторым! Сачыце за нашымі мерапрыемствамі на старонцы facebook
#kalyadnayazorka
«Калядная зорка» сімвалізавала чароўную Зорку якая ўзышла на калядным небе. Гэта цэнтр містычнага свята старажытных славян «Каляды» які звязан з будовай і рухам сусвету.

Першы дзень святкавання – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. Традыцыя «калядаванне» гэта вызваленне з палону цёмных сіл і ўслаўленне сіл святла.

Звычайна зорку рабілі пяці- ці васьміканцовай, аздаблялі каляровай паперай, бліскучымі стужкамі, бантамі і тканінай. У цэнтр зоркі наклейвалі абразок, малюнак, персанажаў батлейкі.

Гэты майстар-клас мы праводзім з рэканструкцыяй сямейнага архіва, таму цэнтрам і сэрцам зорак прапанавалі рабіць фотаздымак з уласных архіваў удзельнікаў.

Публікуем фота з нашага мерапрыемства, каб паказаць якія выдатныя зоркі ў нас атрымаліся! Мы прапануем дзяліцца добрымі ўспамінамі, шанаваць памяць продкаў і іх прыгожыя традыцыі.
Выкарыстанне фотаздымкаў або перадрук матэрыялаў VEHA.by магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

© 2019 VEHA
Выкарыстанне фотаздымкаў або перадрук матэрыялаў VEHA.by магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Выкарыстанне фотаздымкаў або перадрук матэрыялаў VEHA.by магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.


МіНСК, БЕЛАРУСЬ


+375 29 60 60 321
info@veha.by